Савушкін прадукт

З'яўляецца лідэрам малочнай галіны Рэспублікі Беларусь, аднiм з найбуйнейшых вытворцаў натуральнай малочнай прадукцыі Усходнееўрапейскага рэгіёну.

Кампанія не толькі ўзначальвае рэйтынг эфектыўна працуючых прадпрыемстваў харчовай галіны краіны, але і вось ужо больш за 18 гадоў з'яўляецца фаварытам спажывецкіх пераваг беларусаў. А прадукцыя кампаніі атрымлівае прызнанне на міжнародным узроўні і вышэйшыя ўзнагароды ў такіх аўтарытэтных конкурсах, як Superior Taste Award (Бельгія).

У асартыменце прадпрыемства больш за 200 найменняў вырабаў: смятана, тварог, малако, масла, сыры, ёгурты, сокі і нектары. Брэнд «Савушкін прадукт» шырока вядомы ў краінах блізкага і далёкага замежжа.


► Назад

Версія для друку