Выдача дазвола на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь
Выдача дазвола на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства
Дазвол на сталае пражыванне выдаецца іншаземцам, якія:
- з'яўляюцца блізкімі сваякамі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;
- з'яўляюцца асобамі, якім прадастаўлены статус бежанца або прытулак ў Рэспубліцы Беларусь;
- маюць права на ўз'яднанне сям'і;
- пражылі ў Рэспубліцы Беларусь пасля атрымання дазвола на часовае пражыванне на працягу апошніх пяці гадоў бесперапынна, а для высокакваліфікаваных работнікаў — на працягу апошніх трох гадоў бесперапынна. Тэрмін пражывання ў Рэспубліцы Беларусь лічыцца бесперапынным, калі іншаземец знаходзіўся ў Рэспубліцы Беларусь на законных падставах і не выязджаў з Рэспублікі Беларусь альбо калі іншаземец у перыяд знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь на законных падставах выязджаў з Рэспублікі Беларусь на тэрмін не больш за дзевяноста сутак у каляндарным годзе;
- маюць падставы для набыцця грамадзянства Рэспублікі Беларусь у парадку рэгістрацыі;
- знаходзіліся раней у грамадзянстве Рэспублікі Беларусь;
- з'яўляюцца работнікамі і спецыялістамі, у якіх маюць патрэбу арганізацыі Рэспублікі Беларусь;
- валодаюць выключнымі здольнасцямі і талентам або маюць выбітныя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту;
- з'яўляюцца іншаземцамі, якія ажыццявілі інвестыцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у памеры не менш за 15000 базавых велічынь спосабамі, якія не забаронены заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь;
- з'яўляюцца беларусамі, а таксама асобамі, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларусы, і іх нашчадкамі (крэўныя сваякі па прамой лініі: дзеці, унукі, праўнукі), якія нарадзіліся за межамі сучаснай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- маюць права на атрыманне дазвола на сталае пражыванне па іншых падставах, прадугледжаных міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь.
Для атрымання дазвола на сталае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь замежнаму грамадзяніну або асобе без грамадзянства пры звароце за межамі Рэспублікі Беларусь прадстаўляюцца наступныя дакументы:
- аўтабіяграфія;
- дакумент для выезду за мяжу;
- дакумент для выезду за мяжу непаўналетняга (пры яго наяўнасці);
- 4 каляровыя фатаграфіі заяўніка, адпаведныя яго ўзросту, памерам 40 x 50 мм (адным лістом);
- дакумент аб наяўнасці або аб адсутнасці судзімасці, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці і (або) ранейшага звычайнага месца жыхарства не больш за 6 месяцаў таму , — для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту;
- дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць падстаў для атрымання дазволу на сталае пражыванне, прадугледжаных заканадаўствам;
- медыцынская даведка аб стане здароўя, якая пацвярджае адсутнасць захворванняў, уключаных у пералік захворванняў, што ўяўляюць небяспеку для здароўя насельніцтва, — для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту;
- дакумент кампетэнтнага органа дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці і (або) ранейшага звычайнага месца жыхарства, які пацвярджае, што замежны грамадзянін або асоба без грамадзянства не знаходзіліся і не знаходзяцца ў шлюбе (за выключэннем выпадкаў уз'яднання мужа і жонкі), — для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту і з'яўляюцца дзецьмі або ўсыноўленымі грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія стала пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, хадайнічаюць аб атрыманні дазволу на сталае пражыванне ў мэтах рэалізацыі права на ўз'яднанне сям'і;
- дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства з запрошанай асобай і наяўнасць у запрашаюшчай асобы або замежнага грамадзяніна, асобы без грамадзянства, якія звярнуліся за выдачай дазволу на сталае пражыванне, дастатковых жыллёвых умоў, — для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія хадайнічаюць аб атрыманні дазволу на сталае пражыванне ў асобных выпадках ўз'яднання сям'і
- дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы.
Разгляд заявы ажыццяўляецца на працягу 6 месяцаў з дня падачы заявы.
Парадак аплаты консульскага збору і патрабаванні, што прад'яўляюцца да прадстаўляемых замежных дакументаў, неабходна ўдакладняць у раздзеле «Консульская служба».